РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Семинар заместителей директоров по учебной и учебно-воспитательной работе

01.12.2015

       1 снежня 2015 г. у школе прайшоў раённы  семінар намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі.
       Тэма семінара “Кіраванне якасцю адукацыі ва ўмовах пераходу да профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і адноснай завершанасці навучання  на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі” абрана невыпадкова:  у школе праводзіцца падрыхтоўчая работа да арганізацыі профільнага навучання ў 10 класе ў наступным навучальным годзе.
        Госці завіталі ў школу пад старшынствам начальніка аддзела
адукацыі, спорту і турызму Здрок Н.У. Сустрэча гасцей прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. Прывітальнай песняй намеснікаў дырэктараў запрасілі ў школу вучаніцы 5 і 6 класаў Клявец Паліна, Клявец Аніта, Мелехавец Анастасія, Занько Соф’я і Новік Варвара. Клявец Анна і Аляксейчык Кірыл як сапраўдныя артысты шчыра і пранікнёна расказвалі пра любімую школу, а маленькая дзяўчынка-беларусачка з 1 класа Занько Яўгенія вітала прысутных вершаванымі радкамі.
       Праграма семінара ў школе была насычанай. Намеснікі дырэктараў і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму пазнаёміліся з настаўнікамі і вучнямі школы ў час наведвання ўрокаў і факультатыўных заняткаў. Як прыклад арганізацыі работы па дапрофільнай падрыхтоўцы школьнікаў  былі праведзены:
     факультатыўны занятак па матэматыцы ў 9 класе па тэме “Спецыяльныя прыёмы рашэння сістэм ураўненняў” (Сукач В.І.),
       урок беларускай мовы ў 6 класе “Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі і іх роля ў маўленні” (Макарэвіч Т.М.),
       урок беларускай літаратуры ў 3 класе “К. Каліна. Стракатая сойка” (Нарывончык Г.С.),
       факультатыўны занятак па беларускай мове ў 8 класе “Дзейнік. Марфалагічныя спосабы выражэння дзейніка”  (Клявец З. І.),
       урок матэматыкі ў 5 класе “Дзяленне з астачай” (Занька Н.К.),
      факультатыўны занятак па хіміі ў 9 класе “Рашэнне задач па тэме “Асноўныя хімічныя паняцці” (Коўш Г.І.).
         На першым паверсе школы была арганізавана выстава работ дэкататыўна-прыкладной творчасці вучняў і настаўнікаў школы. Кожны, хто яе наведаў, быў у захапленні ад майстэрства Антановіч Алены, вучаніцы 9 класа, Ціхан Любові Герасімаўны, выхавальніка ГПД. Ручнікі гэтых дзвюх майстрых радавалі вока вясёлкай непаўторных узораў і яркасцю традыцыйных нацыянальных колераў.
         У заключнай частцы семінара Высоцкая Жана Іванаўна запрасіла прысутных на пасяджэнне метадычнага савета “Праблемы дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі”. Настаўнікі, якія з’яўляюцца членамі школьных метадычных фарміраванняў, вызначалі шляхі павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ва ўмовах пераходу на профільнае навучанне, абмяркоўвалі ўмовы, якія садзейнічаюць паспяховаму ўкараненню профільнага навучання.
         Закончыўся раённы семінар аналізам убачанага ў школе і абмеркаваннем намеснікамі дырэктараў надзённых пытанняў.

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by