статистика посещений
|
Сустрэча “На службе здароўя”
16.04.2024Вучнi старэйшых класаý ДУА "Ганцавіцкая сярэдняя школа iмя А.П.Брынскага" наведалi Ганцавіцкую сельскую бібліятэку, дзе прайшла сустрэча з Анастасіяй Шапялевіч, фельчарам мясцовага ФАПа, пад назвай “На службе здароўя”. Анастасія Ігараўна расказала прысутным пра сваё навучанне ў школе, юнацкія гады ў Слуцкім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Падзялілася цікавымі выпадкамі з працоўнага жыцця.
Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Як я стаў сабой”.
Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,
Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25, д. Ганцевичи, Ганцевичский район, Брестская область
Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by
|