статистика посещений
|
Дзень роднай мовы
21.02.2022Дзень роднай мовы
21 лютага адзначаецца вельмі значнае свята ў жыцці кожнага беларуса - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. У гэты дзень ва ўсіх куточках Беларусі размаўляюць на роднай мове, а ў нашай школе прайшоў шэрах пазакласных мерапрыемстваў прысвечаных Беларусі, прысвечаных беларускай матчынай мове. Так выхавацель групы падоўжанага дня Занька Вольга Анатольеўна для рабят правяла пазакласнае мерапрыемства ў форме інтэрактыўнай квэст-гульні "21 лютага - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ". Падчас мерапрыемства настаўнік і дзеці адгадвалі загадкі і рэбусы, прызнаваліся ў каханні Беларусі і роднай мове. Дзеці праверылі свае веды па беларускай мове прыняўшы ўдзел у конкурсах "Дыктант", "Перакладчыкі", "Кот у мяшку", "Хто такі, ці што такое?", "Прыказкі" і "Наадварот". А напрыканцы квэст-гульні ўсе ўдзельнікі сабралі васільковы букет любімых беларускіх слоў.
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі Занька В.А., выхавацель ГПД
Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,
Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25, д. Ганцевичи, Ганцевичский район, Брестская область
Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by
|