Адзіны ўрок "Пра што звоняць калакалы Хатыні"
22.03.2022
Адзіны ўрок
"Пра што звоняць калакалы Хатыні"
Bы чyлi, як y Xaтынi
звoняць кaмiны?
Kpoў y жылax cтынe,
як cлyxaeш тыя звaны.
Kpoў y жылax cтынe…
Cлyxaeш i мaўчыш.
A нaўкoлa – пycтыня,
a нaўкoлa – цiш.
"Што гэта звініць, Хатынь?"
А.Вярцінскі
22 сакавіка 2022 года ва ўсіх класах школы прайшоў адзіны ўрок "Пра што звоняць калакалы Хатыні?". Менавіта ў гэты дзень, толькі 79 год назад, у мірную Хатынь прыйшоў вораг. Ён знішчыў жыхароў вёскі зброяй, астатніх загналі ў сарай... і спалілі. Сонца закрывалася дымам і жахам мірных жыхароў Беларусі... Не стала вёскі Хатыні... Не стала многіх дзяцей і мірных дарослых, не стала жыцця... Для Хатыні спыніўся час...
Такіх вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні, сотні на Беларусі. Такіх людзей, якія загінулі такой жорсткай смерцю - тысячы... Толькі малая колькасць людзей змаглі выбрацца жывымі з агню... Толькі некаторыя з іх убачылі мірнае неба над нашай Радзімай... І ні адзін з тых, хто застаўся ў жывых не хацеў успамінаць гэты жах...
Для таго, каб наша моладзь помніла гісторыю нашай Радзімы... Для таго, каб мы не паўтарылі лёс нашых дзядоў і прадзедаў класныя кіраўнікі задалі спрадвечнае пытанне "Так аб чым зоняць калакалы Хатыні?"...
Кожны з нас у адказе за памяць беларускага народа, за магчымасць жыць у вольнай краіне, за магчымасць вучыцца, за мір вакол нас ... і проста за магчымасць жыць, дыхаць і радавацца кожнаму дню.
Беражыце мір!
Беражыце сваё жыццё!
Беражыце Беларусь!
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Фотаздымкі з архіва школы