РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Аналіз метадычнай і даследчай работы

за 2020/2021 н.г.

Мэта аналізу. Вызначыць узровень прадукцыйнасці метадычнай работы ў школе, уплыў інавацый на развіццё асобы педагога і вучняў. Вызначыць ролю метадычнай і інавацыйнай работы ў працэсе ўключэння педагагічнага калектыву ў рэжым развіцця.

Для павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў у школе прадоўжылі сваю работу метадычны савет, школьныя вучэбна-метадычныя аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў (кіраўнік Клявец А.Д.), настаўнікаў гуманітарнага цыклу (кіраўнік Макарэвіч Т.М.), настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу (Сукач В.І.)

Педагогі на працягу года працавалі над тэмай Стварэнне максімальна-спрыяльных умоў для павышэння якасці адукацы вучняў па вучэбных прадметах”. Мэтай метадычнай работы было стварэнне атмасферы зацікаўленасці ў росце педагагічнага майстэрства для павышэння якасці адукацы вучняў па вучэбных прадметах.

Задачы, якія рашаліся на працягу навучальнага года: працягвалася работа па павышэнню метадычнага ўзроўню, рэалізацыя прынцыпаў кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, абагульненне і распаўсэджванне педагагічнага вопыту.

Выкананню пастаўленай мэты садзейнічалі спланаваная дзейнасць адміністрацыі школы па стварэнні ўмоў для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу; аналіз выканання прынятых рашэнняў, якія забяспечвалі якасць выніковасці навучанасці вучняў.

У адпаведнасці з пастаўленай мэтай метадычная работа ажыццяўлялася па наступных напрамках дзейнасці: работа метадычнага савета; арганізацыя работы школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў; індывідуальная работа з педагагічнымі работнікамі; работа па ўкараненню новых педагагічных тэхналогій; індывідуальная работа з вучнямі; дасягненні аптымальнага ўзроўня прафесійнай кваліфікацыі; аналіз і самааналіз дзейнасці.

Метадычны савет школы вырашаў важныя пытанні інфармацыйна-метадычнага забеспячэння актуальных аспектаў адукацыі, прагназаваў і каардынаваў арганізацыю і змест работы з кадрамі, вывучаў і аналізаваў яе эфектыўнасць. На працягу навучальнага года было праведзена 4 паседжанні. Тэматыка паседжанняў метадычнага савета, вучэбна-метадычных аб’яднанняў адлюстроўвала задачы школы на навучальны год.

У 2020/2021 н. г. праведзена чатыры пасяджэнняў метадычнага савета. На першым пасяджэнні былі абмеркаваны і зацверджаны наступныя пытанні: асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 н.г.; планы работы школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў, тэмы педагогаў па самаадукацыі.

Падчас другога пасяджэння педагогі распрацавалі Палажэнне аб самаадукацыі педагогаў школы, разгледжаны вынікі першага этапа рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, распрацаваны рэкамендацыі для арганізацыі работы са школьнікамі, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні.

У лютым было праведзена пасяджэння па тэме “Выхаванне культуры здаровага ладу жыцця ва ўмовах школы”, разглледжаны вынікі маніторынга якасці ведаў вучняў па выніках першага паўгоддзя. На пасяджэнні быў зроблены агляд навінак метадычнай літаратуры.

На майскім пасяджэнні прааналізіравана дзейнасць школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў. У час апошняга пасяджэння быў зроблены аналіз дзейнасці метадычнага савета за 2020/2021 навучальны год, абмеркаваны праект плана на 2021/2022 навучальны год.

Інфармацыя па выніках пасяджэнняў метадычнага савета своечасова даносілася да ўсіх настаўнікаў. Настаўнікі мелі магчымасць выкарыстоўваць метадычны матэрыял у сваёй рабоце.

У адпаведнасці з агульнай тэмай школы былі вызначаны тэмы работы ШВМА і самаадукацыі настаўнікаў. Члены педагагічнага калектыву вялі работу па ўдасканаленні свайго педагагічнага майстэрства. Педагогі здалі справаздачы па самаадукацыі ў форме кансультацый, напрацовак, адкрытых урокаў, выступленняў на МА.

На працягу навучальнага года працавала атэстацыйная камісія. У 2021/2022 навучальным годзе атэстацыйнай камісіі школы неабходна актывізаваць работу з педагогамі першай катэгорыі, якія могуць прэтэндаваць на павышэнне катэгорыі праз здачу кваліфікацыйнага экзамена.

На базе ўстановы адукацыі праведены два паседжанні раённых метадычных аб’яднанняў: настаўнікаў абслуговай працы па тэме “Прафесійнае развіццё настаўнікаў працоўнага навучання (абслуговая праца) у працэсе засваення дзейнасці ў сістэме інфармацыйных тэхналогій”, настаўнікаў фізікі па тэме “Выбар эфектыўных метадаў выкладання фізікі”

У 2020/2021 н.г.у школе працавалі вучэбна-метадычныя аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў гуманітарнага цыкла, настаўнікаў прыродазнаўчых дысцыплін. Адным з цэнтральных кірункаў дзейнасці педагогаў была арганізацыя абмену вопытам па тэмах самаадукацыі, для гэтага ў маі 2019 г. праведена панарама адкрытых урокаў, у рамках якой былі дадзены адкрытыя ўрокі, факультатыўныя заняткі, пазакласныя мерапрыемствы, арганізавана выстава метадычных распрацовак настаўнікаў, дзе педагогі дзяліліся ведамі, якія яны набылі, працуючы па тэмах самаадукацыі. Метадычныя пасяджэнні праводзіліся ў тэрмін. Настаўнікі сур’ёзна рыхтаваліся да ўдзелу ў рабоце вучэбна-метадычных аб’яднанняў. Пажадана было б, каб на школьных метадычных аб’яднаннях разглядаліся пытанні школьнага маніторынгу, рашаліся праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання і паміж рознымі класамі ў рамках адной ступені, праводзілася практычная работа па распрацоўцы рознаўзроўневых заданняў. Публічнае абмеркаванне спрыяе павышэнню перадавога вопыту, прымушае настаўнікаў параўноўваць сваю працу з працай калег, стымулюе іх творчы пошук і педагагічную рэфлексію.

Работа вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў настаўнікаў пачатковых класаў уключала разнастайныя формы і метады, накіраваныя на ўдасканаленне тэхналогій прафесійнага самавызначэння з мэтай усебаковага развіцця асобы вучняў, іх здольнасцяў. 

Выніковасць работы школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу была ў 2020/2021 н.г. высокай. Вялікая ўвага надавалася рабоце з адоранымі вучнямі. Вынікамі работы настаўнікаў ШВМА сталі перамогі вучняў: дыплом другой ступені у абласной канферэнцыі “З навукай ў будучыню”, дыпломы першай і трэцяй ступені ў раённай канферэнцыі “З навукай ў будучыню”, трэцяе месца ў райннай алімпіядзе па фізіцы, першае і трэцяе месцы ў раёйннай алімпіядзе па здароваму ладу жыцця, 3 прызавыя месцы ў Міжнародным прыродазнаўчым конкурсе "Каласок", 2 прызавыя месцы ў рэспубліканскім інтэлектуальным конкурсе "Інфамышка". 

Вучэбна-метадычнае аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу і працавала над тэмай “Удасканаленне адукацыйнага працэсу па прадметах гуманітарнага цыкла праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў”. На пасяджэннях ВМА былі прааналізаваны вынікі рэпетыцыйных ЦТ. Разгледжана пытанне аб пераемнасці ў рабоце з вучнямі, формах і метадах навучання, формах ацэньвання ведаў навучэнцаў. У ходзе сумеснай працы настаўнікаў было прапанавана ўкараняць у практыку работы з вучнямі асобасна-арыентаваныя метады навучання, што дазволіць рэалізаваць узроўневы падыход у вывучэнні прадметаў, выкарыстоўваць дыферынцыраваныя заданні ў навучанні, узаеманаведванне ўрокаў.

Прааналізаваўшы работу метадычных аб'яднанняў, варта адзначыць, што ўсе яны працавалі над стварэннем сістэмы навучання, якяе забяспечвае запатрабаванні кожнага вучня ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, інтарэсамі і магчымасцямі, належная ўвага надавалася фарміраванню ў вучняў навыкаў творчай навукова-даследчай дзейнасці; захаванню і падтрыманню здароўезберагаючага адукацыйнага асяроддя.

Пэўная ўвага надавалася фарміраванню ў вучняў навыкаў творчай навукова-даследчай дзейнасці. Кіраўніцтва развіццём даследчых уменняў вучняў вялося на школьных метадычных аб’яднаннях, падчас пазакласнай работы па прадмеце, ў працэсе падрыхтоўкі і ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі. На раённую навукова-практычную канферэнцыю “Крок у будучыню” было прадстаўлена 3 даследчых работы разнастайнай тэматыкі. ВМА настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу прадставіла 2 работы, ВМА настаўнікаў гуманітарнага цыклу – 1 работу, ВМА настаўнікаўпачатковых класаў работ не прадставіла.

Работа па арганізацыі даследніцкай дзейнасці з вучнямі, на жаль, не з’яўляецца сістэмнай. Так навуковыя работы гісторыі, рускай мове і літаратуры, працоўным навучанні, інфарматыцы, матэматыцы, англійскай мове (настаўнікі Чэрнік І.М.,Зялёнка Н.У., Муца А.Л., Муха М.М., Занька Н.К., Саўчык С.В.) на працягу апошніх трох гадоў не выстаўляліся для ўдзелу ў раённай НПК. Неабходна ў наступным навучальным годзе актывізаваць работу ў дадзеным накірунку: абнавіць банк дадзеных аб вучнях, якія маюць здольнасці да даследчай дзейнасці, выбіраць актуальныя тэмы для даследавання, праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную работу з вучнямі.

Прааналізаваўшы вынікі метадычнай працы за год, можна зрабіць вывад, што ў цэлым усе пастаўленыя задачы выкананы. Работа ўсіх метадычных аб'яднанняў была накіравана на дапамогу педагогам у планаванні і канструяванні ўласнай эфектыўнай і прадуктыўнай дзейнасці, забяспячэнне педагагічнай дзейнасці сучасным тэарэтычным, метадычным і практычным інструментарыем. У наступным навучальным годзе метадычная работа ў школе будзе працягвацца з улікам змен, дадаткаў, дадзеных Міністэрствам адукацыі на пачатак 2021/2022 навучальнага года.

Рэкамендацыі:

-         педагогам неабходна ўдасканальваць формы работы з вучнямі па арганізацыі навукова - даследчай дзейнасці і падрыхтоўкі да алімпіяд;

-         шырэй выкарыстаць анкетаванне, апытанне, выкарыстаць сучасныя дыягностыкі, праводзіць мікрадаследаванні для выяўлення і вывучэнні прафесійных запатрабаванняў педагогаў;

-         планаванне работы метадычных аб'яднанняў накіраваць на вывучэнне: методык выкладання, тэхналогій навучання, арганізацыі навукова - даследчай дзейнасці , абагульненні і распаўсюджванні вопыту калегаў для развіцця цікавасці ў педагогаў да інавацыйнай дзейнасці.

 

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by