РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

День рождения школы

03.11.2017

Якое свята мы чакаем з большым нецярпеннем, чым Новы год? Канечне ж, Дзень нараджэння! Вялікі торт з кропелькамі воску ад святочных свечак, яркія шары, падарункі ў бліскучых абгортках, вясёлыя госці і шчаслівыя ўсмешкі.

А тут, уявіце сабе, юбілей школы! 95 гадоў! Гэта свята для кожнага вучня, настаўніка, бацькоў – адным словам, для ўсіх! Уявіце, што вы падымаецеся па стромкіх прыступках, адчыняеце светлыя дзверы і … Калі ласка! Вы трапілі ва ўстанову з багатай гісторыяй, яркім сучасным днем.

У далёкім 1922 г. у вёсцы Ганцавічы была адкрыта першая пачатковая школа. З гэтай нагоды 3 лістапада ў актавай зале сучаснай школы-прыгажуні сабраліся настаўнікі, вучні, выпускнікі, ветэраны педагагічнай працы. Загучала прыгожая мелодыя, і хвалі добрага настрою падхапілі і закружылі ў карагодзе свята. Школу віншавалі песнямі і танцамі, вядучыя запрасілі гледачоў пагартаць старонкі віртуальнага школьнага фотаальбома. З замілаваннем і слязамі на вачах углядаліся прысутныя ў чорна-белыя фотаздымкі на старонках відэапрэзентацыі “Востраў міру і дабра”, “Памяць”, “Быць дырэктарам школы няпроста”, “Нашы атланты”, “Добры дзень, былыя дзеці”, з гонарам сустракалі самадзейных артыстаў, што прадстаўлялі сучасную школу ў рубрыках “Нашы вучні”, “Педагагічныя дынастыі”, “Нашы выпускнікі – нашы настаўнікі”.

Свята без гасцей уявіць сабе немагчыма. Са словамі віншавання да прысутных звярталіся старшыня Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Бялоў У.У., начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Здрок Н.У., намеснік старшыні Ганцавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сарока Л.Г., дэпутат раённага Савета дэпутатаў Занька А.В., старшыня адкрытага акцыянернага таварыства “Бярозавец” Жыбурт Г.Я., загадчык Ганцавіцкага дома народнай творчасці Занька В.В., бібліятэкар сельскай бібліятэкі Кладзько В.П.

Бурнымі апладысментамі віталі прысутныя ветэранаў педагагічнай працы Высоцкага  М.Ф., Лазовіка І.І., Гулевіч С.В., Буднік В.У., Высоцкую І.М., Лынша В.І., Локтыш Т.І., Ціхан Л.Г.

Шмат слоў падзякі было выказана ў гэты дзень ў адрас калектыву школы, былых настаўнікаў.

Свята прайшло, а школа засталася такой жа маладой і заўзятай. Яе гісторыя працягваецца, і мы ўпэўнены, што хутка запросім усіх на 100-гадовы юбілей. А ўсе добрыя справы, зробленыя раней, - гэта арыенцір для паслядоўнікаў.  І пакуль ёсць наша школа, мы заўсёды будзем маладымі, з чыстымі і адкрытымі сэрцамі. Жыві, наша школа!

Фоторепортаж

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by