Архив новостей

09.04.2026

Літаратурна-біяграфічная гадзіна «Як колас, я жыву на чыстату…»

Да юбілею пісьменніка-земляка Міхася Рудкоўскага ў Ганцавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-біяграфічная гадзіна «Як колас, я жыву на чыстату…».

У час мерапрыемства дзеці даведаліся пра дзяцінства пісьменніка: калісьці ён быў такім жа школьнікам, як яны, любіў чытаць, заўважаў чараўніцтва ў звычайных рэчах і дапамагаў бацькам па гаспадарцы.

Юныя чытачы:

  • Пазнаёміліся з вершаванымі радкамі пісьменніка.
  • Спрабавалі дапаўняць рыфму напісанага радка, праяўляючы творчасць і кемлівасць.
  • Пад час чытання вершаў зажмурвалі вочкі і ўяўлялі хараство прыроды, апісанае аўтарам.

На памяць аб сустрэчы ўдзельнікі атрымалі тэматычныя закладкі.

Разделы сайта