У Ганцавіцкай сельскай бібліятэцы, у рамках Года беларускай жанчыны, адбылася цёплая і натхняльная сустрэча-дыялог з Лынша Валянцінай Іосіфаўнай. Былая настаўніца, ветэран піянерскага руху падзялілася з маладымі слухачамі ўспамінамі пра сваё дзяцінства і цікавыя выпадкі з школьнага жыцця.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі пра поспехі і няўдачы жанчыны, якая прысвяціла сябе адукацыі. Асаблівым момантам стаў невялікі батл, які арганізавалі дзеці, каб праверыць, ці не забылася Валянціна Іосіфаўна на заслужаным адпачынку родную мову і геаграфію. Настаўніца з лёгкасцю адказала на ўсе пытанні!
Валянціна Іосіфаўна параіла юным гасцям заўсёды верыць у сябе, у свае здольнасці і ісці па жыцці з лёгкасцю і ўсмешкай.
Сустрэча стала яшчэ адным напамінам: адукацыя — гэта сапраўднае багацце, якое застаецца з чалавекам на ўсё жыццё.