Архив новостей

12.03.2026

Адзіны дзень інфармацыйных гадзін: гістарычны экскурс «Прымусовы згон людзей»

У рамках Адзінага дня інфармацыйных гадзін для вучняў пачатковых класаў прайшоў гістарычны экскурс «Прымусовы згон людзей» з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У даступнай для малодшых школьнікаў форме дзеці даведаліся пра адну з трагічных старонак гісторыі Беларусі:

  • Што такое прымусовы згон і як тысячы беларусаў — дарослых і дзяцей — былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію.
  • Як жылося остарбайтарам на чужыне, праз што ім давялося прайсці.
  • Пазнаёміліся з ілюстрацыямі і гістарычнымі матэрыяламі.
  • Абмеркавалі, чаму так важна ведаць і памятаць гэтыя падзеі, шанаваць мір і свабоду.

Гістарычны экскурс дапамог юным грамадзянам Беларусі дакрануцца да гісторыі сваёй краіны, адчуць боль страт і ганарыцца стойкасцю беларускага народа.

Разделы сайта