Архив новостей

27.02.2026

Конкурс чытальнікаў у рамках Тыдня роднай мовы

У рамках Тыдня роднай мовы ў школе прайшоў яркі і натхняльны конкурс чытальнікаў.

Удзельнікі — вучні розных класаў — з любоўю і выразнасцю чыталі любімыя вершы беларускіх паэтаў. У зале гучалі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых класікаў і сучасных аўтараў.

Конкурс стаў сапраўдным святам паэтычнага слова, даў магчымасць кожнаму выказаць свае пачуцці праз родную мову і яшчэ раз пераканацца ў яе непаўторнай прыгажосці і мілагучнасці.

Дзякуем усім удзельнікам за творчасць і любоў да беларускага слова!

Разделы сайта