Для вучняў 7 класа прайшоў чарговы занятак «Школы Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Быць патрыётам Беларусі».
У час адкрытага дыялогу сямікласнікі разам з класным кіраўніком абмяркоўвалі важныя пытанні:
- Хто такі патрыёт? Што значыць любіць Радзіму і быць гатовым яе абараняць.
- Як гісторыя, культура і традыцыі беларускага народа фарміруюць пачуццё патрыятызму.
- 🇧🇾 Чаму важна ведаць дзяржаўныя сімвалы і ганарыцца сваёй краінай.
- Якія штодзённыя справы дапамагаюць выхоўваць сапраўднага грамадзяніна: вучоба, праца, дапамога бліжнім, беражлівыя адносіны да прыроды і гісторыі.
У час занятку выкарыстоўваліся інтэрактыўныя формы работы, якія дапамаглі кожнаму выказаць сваё меркаванне і задумацца аб асабістым укладзе ў будучыню Радзімы.
