6 дзень. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
09.10.2022
Шосты школьны дзень.
Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
Што можа быць лепей, чым актыўна, пазітыўна і з карысцю правесці шосты школьны дзень? Толькі прысці ў школу і менавіта так і правесці вольны ад вучэбных заняткаў свой час.
У працяг мерапрыемтсваў Тыдня прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў і рэалізацыі праекта "Здаровая школа", шосты школьны дзень прайшоў у межах прапаганды здаровага ладу жыцця.
Нарывончык Галіна Сяргееўна, класны кіраўнік 2 класа, для вучняў пачатковых класаў правяла гульнявую квэст-праграму "Краіна Здароўя". Гуляючы дзеці не толькі ўспомнілі правілы асабістай гігіены, але і пра прафілактыку ВВРЗ, рэжым дня, правільнае харчаванне дома і ў школе, не забылі і пра раняшнюю гімнастыку, якой і завяршылі мерапрыемтсва. У гэты ж час актыўна праходзілі факультатыўныя заняткі "Гадзіна спорта і здароўя".
Не забылі і пра грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Для вучняў 6 класа прайшоў урок мужнасці "Піянеры-героі" з удзелам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Макарэвіч Таццяны Мікалаеўны і кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Высоцкага Аляксандра Мікалаевіча. Таццяна Мікалаеўна падзялілася ўспамінамі пра сваё піянерскае дзяцінства, расказала пра піянераў-герояў подзіг якіх яе найбольш уразіў як дзяўчынку-падлетка і якімі яна зяхапляецца на сённяшні момант.
Больш падрабязны відэа- і фотарэпартаж можна пабачыць на афіцыйнай старонцы ўстановы ў сацыяльнай сетцы Insagram.
Супрун С.В., куратар праекта "Здаровая школа"
Фотаздымкі з архіва школы