У аграгарадку Люсіна адбылося раённае свята фальклорнага мастацтва «З Тройцаю ў лета!», якое сабрала творчыя калектывы і аматараў народнай культуры Ганцаўшчыны.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел нашы вучні з ліку ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Спадчына» ДУК «Дом народнай творчасці». Юныя артысты прадэманстравалі гледачам беларускія абрады, народныя песні і танцы, далучыліся да захавання і папулярызацыі духоўнай спадчыны роднага краю.
Свята стала яркім і каларытным напамінам пра багацце беларускай культуры, павагу да традыцый продкаў і сувязь пакаленняў праз мастацтва.