Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Ганцавіцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Антона Пятровіча Брынскага" 

 

Галоўная | Адно акно | Аб установе | Вучням | Выхаваўчая работа | Сэрвісы | Сайты | ПАМЯЦІ А.П. БРЫНСКАГА | Беларусь памятае | Праект "ЗДАРОВАЯ ШКОЛА | Навучанне ў межах міжнародных пагадненняў | Бацькам | Адукацыйны працэс | Метадычная работа | ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ | Абарона персанальных даных | Школьная харчаванне

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Шосты школьны дзень у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"

30.01.2023

Шосты школьны дзень
у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"
    

        Педагагічны калектыў установы адукацыі надае вялікую ўвагу ўстанаўленню цеснай сувязі паміж бацькамі і школай. Пры эфектыўным узаемадзеянні можна стварыць умовы для гарманічнага развіцця асобы вучня, папярэдзіць супрацьпраўныя паводзіны, дапамагчы вырашыць пытанні дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Менавіта таму 28 студзеня 2023 года ў межах мерапрыемстваў шостага школьнага дня прайшлі тэматычныя сустрэчы з удзелам бацькоў вучняў.
         Для класнага калектыва 7 класа прайшла прафарыентацыйная сустрэча "Сямейныя прафесіі і іх роля ў развіцці Беларусі" з удзелам Зялёнка Вікторыі Мікалаеўны. Вікторыя Мікалаеўна з'яўляецца не толькі клапатлівай матуляй, але і выдатным спецыялістам ў вобласці адукацыі - працуе выхавальнікам ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Запрошаны госць распавяла пра значнасць прафесіі выхавацеля, адзначыўшы што менавіта ў дзіцячым саду ў дзецях закладваюцца асноўныя навыкі, якія далей развіваюцца ў школе.
     Не меньшая ўвага пры рабоце з бацькамі надаецца пытанням прафілактыкі. У сучасных рэаліях жыцця мы часта сустракаемся з праблемай распаўсюджвання і ўжывання наркатычных сродкаў сярод дзяцей. Таму Кішко Людміла Якаўлеўна, педагог сацыяльны, для бацькоў правяла лекторый, які накіраваны на вызначэнне прыкмет ужывання дзецьмі наркатычных сродкаў, крымінальную адказнасць непаўнагадовых і адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей.

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі



 

 

 Министерство образования Республики Беларусь  

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне