Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Ганцавіцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Антона Пятровіча Брынскага" 

 

Галоўная | Адно акно | Аб установе | Вучням | Выхаваўчая работа | Сэрвісы | Сайты | ПАМЯЦІ А.П. БРЫНСКАГА | Беларусь памятае | Праект "ЗДАРОВАЯ ШКОЛА | Навучанне ў межах міжнародных пагадненняў | Бацькам | Адукацыйны працэс | Метадычная работа | ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ | Абарона персанальных даных | Школьная харчаванне

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень без аўтамабіля: чыстая Беларусь

22.09.2021

Дзень без аўтамабіля: чыстая Беларусь

    22 верасня адзначаецца Міжнародны дзень без аўтамабіля. Ідэя дадзенай даты звязана з энергетычным крызісам, які адбыўся ў 70-е годы ХХ стагоддзя. Сёння дзень без аўтамабіля - гэта міжнародныя акцыі накіраваныя на захаванне навакольнага асяроддзя. У першыню Дзень без аўтамабіля прайшоў у Швейцарыі, на сёняшні момант да мерапрыемтсваў далучылася больш чым 40 краін у тым ліку і Рэспубліка Беларусь. 

       У межах мерапрыемстваў да Міжнароднага дня без аўтамабіля Супрун Святлана Валер'еўна, куратар экалагічнага накірунка выхаваўчай работы школы, правяла для вучняў цыкл мерапрыемстваў "Дзень без аўтамабіля". Настаўнік спачатку расказала вучням аб гісторыі і традыцыях гэтай важнай "экалагічнай" даты: "У гэты дзень у розных краінах праходзяць цікавыя і разнастайныя акцыі. Так у Францыі, Швейцарыі, Іспаніі ў гэты дзень безкаштоўна можна узяць у арэнду веласіпед. У Фінляндыі валанцёры разыгрываюць білеты на безкаштоўны праезд у грамадскім транспарце, а вось у сталіцы ЗША Вашынгтоне сярод веласіпедыстаў у гэты дзень разыгрываюць Apple iPad і новыя веласіпеды. У горадзе Масква Расійскай Федырацыі для веласіпедыстаў прадастаўляюцца знішкі пры наведванні кафетэрыяў..."

       Рэспубліка Беларусь таксама з'яўляецца актыўным удзельнікам мерапрыемстваў Міжнароднага дня без аўтамабіля. Так у буйных гарадах прадастаўляюцца знішкі на праезд у грамадскім транспарце, або безкаштоўны праезд пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання, праводзяцца спаборніцтвы, велатурніры. Асаблівасцю нашай краіны з'яўляецца і тое, што ў гэты дзень па ўсёй тэрыторыі нашай Радзімы праводзяцца акцыі па высажванні маладых дрэў. Такім чынам наша Беларусь падкрэслівае не толькі важнасць выбару грамадскага транспарту або экалагічначыстага (веласіпед, электрамабіль...), але і важнай ролі раслін у нашым жыцці. Мы ж усе памятаем, што Беларусь называюць "ЛЁГКІМІ ЕЎРОПЫ". Па завяршэнні акцыі рабяты на контурах Беларусі напісалі, што яны могуць зрабіць ужо сёння, каб наша краіна і далей заставалася чыстай і прыдатнай да жыцця. Самымі папулярнымі сталі прапановы пасадзіць шмат дрэў, дакладней, вельмі шмат дрэў))) 

Захаваем чыстую Беларусь разам!

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі 

куратар экалагічнага праекта "ЮнЭка.by"

     

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь  

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне