Дзяржаўная ўстанова адукацыі 
"Ганцавіцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Антона Пятровіча Брынскага" 

 

Галоўная | Адно акно | Аб установе | Вучням | Выхаваўчая работа | Сэрвісы | Сайты | ПАМЯЦІ А.П. БРЫНСКАГА | Беларусь памятае | Праект "ЗДАРОВАЯ ШКОЛА | Навучанне ў межах міжнародных пагадненняў | Бацькам | Адукацыйны працэс | Метадычная работа | ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ | Абарона персанальных даных | Школьная харчаванне

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Святочная лінейка да Дня народнага адзінства

13.09.2021

Святочная лінейка да Дня народнага адзінства

Беларусь мая - мудрая, светлая,

Край блакітных азер і лясоў.

Для людей з дабрынею - прыветная

І сардэчная для сяброў.

     Свята народнага адзінтсва будзе адзначаць уся наша краіна ў верасні. А звязана гэта дата са значынымі гістарычнымі падзеямі. 17 верасня 1939 года стала пачаткам уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Адзінства тэрыторыі краіны, сем'яў, беларускага народа ў цэлым дазволіла Беларусі разам з усім савецкім народам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

     17 верасня 2021 года стане першым афіцыйным Днём народнага адзінства ў гісторыі Беларусі. І менавіта ў гонар гэтага свята 13 верасня ва ўстанове прайшла святочная лінейка, якая дала старт мерапрыемствам у межах Тыдня народнага адзінства. Хвалюючай стала лінейка для вучняў і настаўнікаў - уся школа далучылася да рэспубліканскай акцыі "Выканаем гімн разам!", а права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілася Кісялевіч Ганне, вучаніцы 8 класа (заўвага аўтара: Ганна з'яўляецца пераможцам і прызёрам творчых конкурсаў раённага і абласнога ўзроўняў, спартыўных спаборніцтваў, актывіст ГА "БРПА") і Муца Ганне, вучаніцы 9 класа, прызёру другога этапу алімпіяды па вучэбным прадмеце руская мова і літаратура. Акрамя таго, дырэктар установы Заяц Аляксандр Валер'евіч, узнагародзіў лепшых вучняў па выніках удзелу ў інтэлектуальных турнірах, творчых конкурсах і выдатнікаў вучобы.

     Рэспубліцы Беларусь патрэбна ініцыятыўная, энергічная і творчая моладзь. Дзякуючы намаганням беларусаў, творчай і ініцыятыўнай моладзі ў нашай краіны ёсць светлая і квітнеючая будучыня!

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь  

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне