Прафарыентацыйная работа. Работа з бацькамі
24.04.2021
Дзень прафарыентацыі ў шосты школьны дзень
Мерапрыемтсвы ў межах рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"
У межах шостага школьнага дня 24 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемтсвы прафарыентацыйнага накірунку.
Вельмі важна, каб дзеці з малентсва ведалі розныя прафесіі і патрабаванні да іх. Так вырашыў і настаўнік пачатковых класаў Жыбурт Вольга Пятроўна, якая для рабят правяла прафарыентацыйную гульнявую праграму "Ёсць прафесія аберагаць людзей". Падчас пазакласнага мерапрыемтсва дзеці даведаліся, якія прафесія звязаны з аказаннем дапамогі людзям. Важным момантам стала выхаванне паважлівых адносін да сваіх сяброў, бацькоў і людзей, якія выконваюць парой вельмі цяжкую работу.
Акрамя таго, Вольга Пятроўна правяла для бацькоў кансультацыю ў межах рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт". Настаўнік закранула пытанні арганізацыі рэжыма дня, чытання мастацкай літаратуры. Пасля педагог сацыяльны Кішко Людміла Якаўлеўна, правяла індывідуальныя кансультацыі з мэтай прафілактыкі дамашняга гвалту, налажванню добрых зносін паміж бацькамі і дзяцьмі.
А вось на занятку аб'яднання "Чароўны куфэрак" выхавальнікі разам з настаўнікам дадатковай адукацыі Муца Аленай Леанідаўнай заняліся падрыхтоўкай да вялікага свята - Вялікадня. Дзеці пад кіраўніцтвам Алены Леанідаўны заняліся вырабам невялікіх сувеніраў для сваіх бацькоў, дзядуль і бабуль.
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі